Тры месяцы арышту за ролік у TikTok пра участковага
У судзе Маларыцкага раёну асудзілі Юрыя Шыльца паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Юрыю тры месяцы арышту і 250 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды участковаму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Вольга Бурштын.

Паведамляецца, што мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён запісаў і апублікаваў відэаролік у TikTok, у якім абразіў мясцовага ўчастковага, лейтэнанта міліцыі, Дзмітрыя Цівунова. Так, Юрый выклікаў Цівунова для дапамогі ў рашэнні сямейнага канфлікту. Участковы паабяцаў прыехаць, але не з’явіўся. Тады Шылец запісаў відэа, у якім выказаўся пра тое, што міліцыя працуе дрэнна і абразіў Цівунова.
У матэрыялах справы паведамлялася, што ролік паспелі паглядзець 10 чалавек.
Вясна
