Тры чалавекі шпіталізаваныя пасля падзення навеса на прыпынку ў Менску



Тры чалавекі шпіталізаваныя вечарам 4 верасня ў выніку падзення навеса на прыпынку насупраць дома № 30 на вуліцы Брыля ў Менску.
Прычынай падзення стаў моцны вецер, паведаміла гарадское ўпраўленне МНС.Днём Белгідрамет перадаў штармавое папярэджанне аб навальніцах і моцным ветры парывамі да 15—20 метраў за секунду.

 
БелаПАН