Трынаццаць гадоў таму адбыўся выбух на “Пінскдрэве”



Сёння трынаццатая гадавіна выбуху на “Пінскдрэве”. Гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў сучаснай Беларусі. Загінула 14 чалавек і 21 працоўны атрымаў розныя траўмаванні. Прычынаю трагедыі назвалі “парушэнне рэжыму эксплуатацыі абсталявання”. Адказнымі прызналі двух інжынераў ды дырэктара фабрыкі, яны атрымалі невялікія тэрміны. Але сваякі ахвяраў назвалі іх “стрэлачнікамі”.

Дагэтуль многія лічаць, што рэальныя вінаватыя, як гендырэктар Ларан Арыніч, не панеслі адказнасці. Кажа жыхар Пінска:

-Мне здаецца, яны таксама не вінаватыя ні ў чым, на іх месцы іншыя маглі б быць. Дзеля паказухі, як мне падаецца. А таго, каго трэба пакараць, да адказнасці яго ніколі не прыцягнуць. І ён як жыў, так і будзе жыць.

Штогод, 25 кастрычніка, сваякі і калегі загінулых, пацярпелыя, збіраюцца каля мемарыяльнай шыльды, усталяванай на будынку фабрыкі, і наведваюць пахаванні блізкіх ім людзей.    

Беларускае Радыё Рацыя