Трыццаць сутак атрымаў мінчук за гукаўзмацняльнік
Пазбаўлены рэгістрацыі Праваабарончы цэнтр „Вясна” паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што дворніку Уладзіміру Лазікевічу далі 30 сутак арышту ў тым ліку за лозунгі праз зламаны гучнагаварыцель.
Адзначаецца, што мужчына ў вольны ад працы час рамантуе чужыя паламаныя рэчы.
25 сакавіка ён забраў у дзяўчыны зламаны гучнагаварыцель, каб яго адрамантаваць. Але па шляху дадому мужчыну затрымалі і склалі на яго пратаколы па арт. 24.23 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 24.3 КоАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).
У пратаколе было пазначана, што Лазікевіч удзельнічаў у масавым мерапрыемстве і выкрыкваў у гучнагаварыцель лозунгі.
Паводле vybory_smotri