„Трыумфальная” арка разладу



У Магілёве напярэдадні беларуска-расейскага Форуму рэгіёнаў усталявалі арку з камуністычнай сімволікай.

Магілёўцы, які шануюць гісторыю свайго старажытнага горада, лічаць гэта адсылкай да псеўданастальгічных настрояў беларускай улады і часткі насельніцтва. Думку пра недарэчнасць аркі мае і вядомы магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч.

– Гэтая арка ўвогуле не была нікому патрэбная. Па-першае, яна перашкаджае руху па шашы, якая вядзе на Менск, знаходзіцца пасярэдзіне дарогі. Чагосьці вельмі прыгожага я там не пабачыў. Нейкі пералепак таго, што ёсць у іншых краінах. А тое, што ўмацавалі на гэтай арцы, непасрэдна да Магілёва ніякага дачынення не мае.

Шэраг жыхароў Магілёва спрабаваў высветліць, навошта ўлады затрацілі шмат грошай на стварэнне аркі замест рэканструкцыі сапраўды гістарычных месцаў, аднак былі праігнараваныя.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Веснік Магілёва