Царкве на радзіме Міхала Валовіча – 150 гадоў
Праваслаўныя вернікі Слонімшчыны адзначылі 150-годдзе царквы святога Георгія Пабеданосца ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна. У гонар царквы адбылася служба ў храме, прайшоў хрэсны ход і была пасаджана алея дрэў.
Нагадаем, што вёска Парэчча на Слонімшчыне з’яўляецца радзімай кіраўніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча. Побач з царквою (тады яна была ўніяцкай) быў некалі пастаўлены яму прыгожы белы мармуровы помнік. Помнік яго паплечнікам-сябрам быў пабудаваны і ў суседняй вёсцы Шундры, якая знаходзіцца на правым беразе Шчары. На жаль, у 1940 годзе ўсё гэта саветамі было знішчана і забыта. А ўніяцкая царква пры нявысветленых абставінах згарэла, а на тым месцы з’явілася каменная праваслаўная “мураўёўка”, якую ў савецкія часы ператварылі ў калгасны склад, потым спалілі, а цяпер яна паціху зноў адбудоўваецца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён