“ЦЭХ” праводзіць трэці сезон “Жывой бібліятэкі”
Пасля летняга адпачынку пачынаецца трэці сезон менскай “Жывой бібліятэкі”. Чарговая сустрэча адбудзецца сёння ў творчай прасторы “ЦЭХ” у межах выставы “Менскія дыяспары”.
Гэтым разам арганізатары імпрэзы прапануюць даведацца, як у Беларусі жывуць людзі іншых нацыянальнасцяў. Гаворыць куратар праекта Марыя Лукашук:
– Гэта бібліятэка будзе адметна тым, што мы будзем запраўаць людзей, якія нейкім чынам маюць дачыненне да дыяспараў, якія існуюць у нашым горадзе альбо ў нашай краіне. Таму, калі ў вас ёсць цікавасць паразмаўляць з людзьмі, якіх вы наўрад ці сустрэнеце проста так на вуліцы ці людзей, якія няма сярод вашых знаёмых, то прыходзьце калі ласка.
Арганізатары анансуюць размову з прадстаўнікамі габрэйскай ды армянскай дыяспары і яшчэ шмат іншага. “Жывыя бібліятэкі” – гэта сустрэчы накіраваныя на разбурэнні стэрэтыпаў у грамадстве.
У часе сустрэч можна паслухаць і пагутарыць з прадстаўнікамі розных прафэсій, рэлігій, заняткаў і нацыянальнасцяў. “Жывая бібліятэка” пачнецца ў менскім “ЦЭХ-у” сёння а 15-й.
Беларускае Рады Рацыя, Менск
