“Цэх жывой гісторыі”: бітва на Уле
Гадавіну лёсавызначальнай перамогі ліцвінскіх войскаў над маскоўцамі ў 1564-м годзе на рацэ Ула сябры “Цэха жывой гісторыі” адзначылі публічнай лекцыяй у адным з менскіх пабаў. Распавядае гісторык Алег Дзярновіч:
– 26 студзеня адбылася гэтая значная бітва. Палявых бітваў, у якіх сыходзіцца значны кантынгент тых ці іншых варагуючых бакоў і калі адбываецца бітва на поўную перамогу альбо разгром, было зусім не шмат у XVI стагоддзі. Стыль вядзення вайны: што тут галоўнае? Гэта аблога замкаў, узяцце гарадоў, знішчэнне патэнцыялу – гаспадарчага, мабілізацыйнага праз гэтыя рэйды.
Наша перамога на Уле не спыніла вайну з Вялікім княствам Маскоўскім, аднак экспансія з Усходу на нашы землі часова прыпынілася.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара