Цэнтр «Вясна» зрабіў падлікі па арыштах і штрафах
1246 сутак арышту, 90 тысяч рублёў штрафаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» вядзе ўлік прысудаў паводле адміністрацыйных артыкулаў, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі ў мэтах палітычнага пераследу.
Ад 6 траўня, калі затрымалі прызнанага палітвязнем блогера Сяргея Ціханоўскага, да 16 чэрвеня налічылі:
97 чалавек пакараныя арыштамі;
арышты сумарна працягнуцца 1246 сутак;
105 чалавек атрымалі штрафы;
агульная сума штрафаў – каля 90 тысяч рублёў.
Гэтыя лічбы не канчатковыя: суды чакаюцца і 16 чэрвеня (над Вольгай Мікалайчык, Валянцінам Троцкім, Веранікай Мішчанкай і Аляксандрам Грышчанкавым), і ў наступныя дні.
Беларускае Радыё Рацыя
