Цеплавоз з пустымі пасажырскімі вагонамі сышоў з рэек у Магілёве
1 кастрычніка ў 8 гадзін 13 хвілін паступіла паведамленне пра сход з рэек манеўровага цеплавоза на станцыі Магілёў-1.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што ў 6.50 на адным са стрэлачных пераводаў пры транспартоўцы чатырох пустых пасажырскіх вагонаў адбыўся сход манеўровага цеплавоза. У 7 гадзін 35 хвілін да месца інцыдэнту прыбыў аднаўленчы цягнік для ліквідацыі наступстваў.
Зараз рух цягнікоў адноўлены. Пацярпелых няма. Затрымка пасажырскага цягніка напрамку «Магілёў – Мінск» склала 29 хвілін. Прычыны здарэння высвятляюцца.
