Ці адбудуцца ў Берасці грамадскія слуханні па заводу АКБ?



„Удзельнікі штотыднёвых пратэстаў у Берасці збіраюць подпісы, каб паўторна правесці грамадскія слуханні па акумулятарнаму заводу. У такой форме яны прапануюць дыялог новым уласнікам”, — адзначыў удзельнік акцый Алег Вялаў:

– Справа ў тым, што сам тэрмін паўторнае грамадскае абмеркаванне недарэчны, бо першых грамадскіх абмеркаванняў як такіх не адбылося. Па-першае, грамадскія абмеркаванні былі арганізаваныя так, каб на іх ніхто не прыйшоў. Аб’ява была дадзеная ў ведамственай газеце, якая разыходзіцца па падпісцы, якую акрамя начальства райвыканкама ніхто не чытае.

Днямі шкодную вытворчасць наведала дэлегацыя прадстаўнікоў праціўнікаў акумулятарнага завода. Новыя ўласнікі паказалі, як выглядаюць працэсы і бяспека знутры.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце