Ці адбудзецца рэферэндум адносна будаўніцтва завода?
Працяглы час у Берасці людзі змагаюцца супраць шкоднага свінцовага завода акумулятарных батарэй “АйПаўэр”.
Ён размешчаны побач з горадам і пагражае здароўю жыхароў горада і раёна. Супраць шкоднага мерапрыемства было сабрана каля 37 тысяч подпісаў, здабыта шмат фактаў яго шкоднасці, праведзены незалежныя экспертызы, людзі кожную нядзелю праводзяць маўклівыя акцыі “кармлення галубоў”, скіраваныя супраць завода. Але чыноўнікі замест дапамогі пачалі праз міліцыю і суды прэсаваць актывістаў.
Чарговы крок супраціву – рэферэндум, кажа актывіст Аляксандр Кабанаў:
– Пытанне адносна рэферэндума вісела ўжо недзе паўгады. Мы абмяркоўвалі ладзіць яго ці не, узважвалі ўсе плюсы і ўсе мінусы. Плюс у тым, што можна будзе падключыць грамадзян і азнаёміць з гэтай праблемай тых, хто яшчэ не ў курсе. Мінус у тым, што нашы ўлады цудоўна ўмеюць рабіць разнастайныя мерапрыемствы, як выбары, рэферэндумы і гэтак далей. Мы цудоўна разумеем на што ідзем.
Паводле Аляксандра Кабанава, каб да вынікаў рэферэндуму быў давер, у камісіях павінны быць актыўныя грамадзяне, а таксама ў назіранні. На ўчастках будуць устаноўлены відэакамеры. Берасцейцы ўсё больш пачынаюць разумець, што няўдзел у грамадскім і палітычным жыцці – гэта не выйсце.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя