Ці адменяць штраф Аляксею Шоту?



Апеляцыйная скарга рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты на рашэнне суда Ленінскага раёна Гародні за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, будзе разгледжана 26 красавіка 2021 года ў абласным судзе.

Па словах журналіста, падача скаргі – гэта прынцыповая пазіцыя рэдакцыі:

– Нашая скарга ў абласны суд – гэта справа прынцыпу. Мы не чакаем насамрэч нейкага станоўчага выніку. Практыка паказвае, што наўрад ці што зменіцца. Можа нават горш, за тое, што мы такія нахабныя, нам могуць павялічыць штраф. Але мы мусім пайсці да канца. Бо калі б мы не скардзіліся, мы быццам бы прызналі саю віну. А мы – не вінаватыя.

Нагадаем, што суд Ленінскага раёну у асобе суддзі Наталлі Козел 19 сакавіка 2021 году прысудзіў штраф 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі – і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе — паводле ч.2 арт.17.11 КаАП. Штраф рэдактар атрымаў амаль максімальны: артыкул прадугледжвае штрафы да 500 і 50 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня