Ці адзначаюць беларусы 1 траўня?



1 траўня – свята вясны і працы, Дзень міжнароднай салідарнасці рабочых.

У Беларусі гэта Дзень працы ў прамым і пераносным сэнсе. Гістарычны яго сэнс забыты з савецкіх часоў. Таму многія апытаныя бярозаўчане бачаць у 1 траўня дадатковы выходны ў гарачую веснавую пару, калі можна пасадзіць агароды, кажуць людзі:

– 1 траўня радасны для мяне дзень таму, што выходны. Ёсць магчымасць пабыць дома з сям’ёй, дапамагчы маці на сядзібе.

– Буду машыну рамантаваць.

– Лепш бы Пасху другі дзень зрабілі.

– Свята 1 траўня ніякае не свята. Стаю, прабачце, адным мяккім месцам дагары і саджаю агарод.

– Раней было свята, а цяпер як выходны дзень.

– Адсыпаюся ад працоўнага тыдня.

 – На 1 траўня я стараюся пасадзіць агарод.

Бярозаўскія ўлады арганізавалі Першамай на гарадской плошчы. Спачатку будуць уручаны пасведчанні пра занясенне на дошку гонару, потым канцэрт мастацкай самадзейнасці і спартовыя гульні з удзелам работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Беларускае Радыё Рацыя