Ці адзначаюць бярозаўчане 7 лістапада?
Бальшавіцкі пераварот 1917 года адзначаецца толькі ў Беларусі. Кастрычніцкі пераварот вельмі цэніць Аляксандр Лукашэнка і толькі па яго волі ён адзначаецца ў нашай краіне.
Хаця для простых грамадзян, асабліва сярэдняга і маладога ўзросту, 7 лістапада не мае ніякага сэнсу і ўспрымаецца як звычайны выходны, кажуць бярозаўчане:
– Для мяне гэта толькі выходны дзень і нічога больш.
– Шкада, што адзін выходны, многа не пагуляеш. Раней дэманстрацыі былі, старалася штосьці купіць і выйсці. А цяпер што? Купіла боты новыя, купіла дублёнку. Пайду заўтра, прайдуся па горадзе.
– Я ў Камсамоле не быў, у партыі я не быў, таму я не вельмі за бальшавікоў рукі падымаў.
– Дзякуючы Леніну я не даярка, а скончыла на залаты медаль школу, а пасля Белдзяржуніверсітэт.
Цалкам апытанне слухайце ў далучаным файле:
Паводле некаторых суразмоўцаў, гэты выходны дзень трэба перанесці на тыя даты, якія сапраўды адметныя ў жыцці беларусаў, напрыклад, рэлігійныя.
Беларускае Радыё Рацыя