Ці амністуюць фігурантаў „пінскай справы?
Усё большае размоў пра тое, што Лукашэнка можа пайсці на палітычную амністыю. Паведамляецца, што ў строгай сакрэтнасці пачалі складаць спісы палітвязняў для вызвалення.
На думку праваабаронца Алеся Рамановіча, пад гэта дакладна не трапяць фігуранты „пінскай справы”. Перадусім праблема ў тым, што пінчукі павінны сплаціць вялікую кампенсацыю пацярпелым сілавікам:
– Па-першае, калі не сплацяць тыя сумы, якія ім выставілі. Гэта немагчыма, нават юрыдычна. Калі сплацяць, я думаю, што нашы пінскія магчыма будуць нейкім прадметам асаблівага гандлю. Проста так пад амністыю яны хутчэй за ўсё не патрапяць менавіта з-за гучнасці гэтай справы. Хутчэй за ўсё пад амністыю патрапяць людзі па іншых артыкулах.
Па інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, па стане на 17 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 495 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя