Ці будуць бясплатныя візы на “Басовішча”?



Да фестывалю Музыкі Маладой Беларусі застаўся роўна тыдзень. Арганізатары фэсту абяцалі 200 бясплатных візаў для грамадзян Беларусі.

Аднак гарадзенцы, якія падавалі свае дадзеныя на мейл арганізатараў, да гэтага часу так і не атрымалі ніякага адказу.

Кажа адзін з маладзёнаў, што ўпершыню збіраўся паехаць на фэст:

– Як толькі ў інтэрнэце з’явілася аб’ява пра тое, што можна атрымаць бясплатна візу менавіта для паездкі на гэты фестываль, я адразу напісаў. Усё было нібы выдатна. Але ўжо цягам некалькіх тыдняў ні адказу, ні званку ад арганізатараў няма. І на дадзены момант застаецца менш за тыдзень да пачатку мерапрыемства, а па пытанні візы няма ніякага адказу. Непрыемная, канешне, сітуацыя.

Фестываль “Басовішча”  пройдзе 22-23 ліпеня. Месца яго правядзення традыцыйнае – урочышча Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня