Ці будзе інфармацыя на таварах па-беларуску?
Ці падтрымліваюць беларускія прадпрыемствы ўнясенне зменаў у закон “Аб правах спажыўцоў” паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца ў абавязковым парадку на дзвух дзяржаўных мовах?
З пачатку года гэта высвятляе каардынатар грамадскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак, дасылаючы адпаведныя лісты:
– Пяцьдзясят на пяцьдзясят – некаторыя прадпрыемствы падтрымліваюць, некаторыя прадпрыемствы не падтрымліваюць, таксама ёсць тыя, што яшчэ вагаюцца. Будзем спадзявацца, што ўсё ж такі галасы тых, хто падтрымлівае, будуць пачуты і змены ўнясуць.
„Але большасць кіраўнікоў прадпрыместваў не маюць на гэтае пытанне акрэсленай думкі і зробяць так, як ім загадае ўлада”, – адзначыў Ігар Случак.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
