Ці будзе зачыстка актывістаў перад Еўрапейскімі гульнямі?
Актывіст анархічнага руху Вячаслаў Касінераў выказаў меркаванне, ці варта чакаць рэпрэсій напярэдадні міжнароднага спартыўнага форуму.
Перад чэмпіянатам свету па хакеі, які праходзіў у Менску ў 2014 годзе, сілавікі на розных падставах адправілі на “суткі” некаторых палітыкаў і грамадскіх актывістаў, каб тыя “не псавалі свята” гасцям сталіцы. Ці можа адбыцца такі варыянт і зараз, напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, якія стартуюць 21 чэрвеня?
Вячаслаў Касінераў: Такі варыянт цалкам магчымы. Ужо ў бліжэйшы час паглядзім на дзеянні сілавікоў, пабачым, наколькі ўлады збіраюцца захоўваць твар перад дыпламатычны корпусам. Натуральна, калі рэпрэсіі пачнуцца, гэта можа выклікаць пэўны міжнародны рэзананс. Таму тут улады пастаўлены перад пэўным выбарам. З аднаго боку, яны б з задавальненнем кінулі ўсіх актыўных людзей у ізалятар на час правядзення гульняў, але, з іншага боку, хочуць і свой імідж не сапсаваць лыжкай дзёгцю.
Але, як мне падаецца, 80 адсоткаў таго, што прыкладна за тыдзень да пачатку гульняў людзей пачнуць адпраўляць на “суткі”.
РР: Чаму такая ўпэўненасць?
Вячаслаў Касінераў: Мы ж бачым, якія рэпрэсіі ўжываюцца да тых жа абаронцаў Курапатаў, і ўладу нічога не спыняе. Яна дзейнічае сваім самым надзейным метадам – даць дубінай па галаве, ізаляваць, уздзейнічаць праз сілавікоў. Таму, мяркую, не спыняцца і зараз.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя