Ці чакае Беларусь новы ўздым COVID-19?



Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі ў Цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Адмыслоўцы ўстановы з кастрычніка вядуць аналіз па захворваннях у краіне. Пакуль назіраецца павелічэнне вострых рэспіраторных інфекцый, а каронавірус знаходзіцца не ў актыўнай стадыі цыркуляцыі.

Ілюстрацыйнае фота.

Медыкі настойліва раяць імунізавацца, але прызнаюцца, што многія грамадзяне баяцца пабочных эфектаў. Адмысловец адзначае, што арганізм натуральна рэагуе на прышчэпку:

– Калі з’яўляецца тэмпература і трымаецца два дні, то канешне неабходна звярнуцца да лекара. Лекар прызначыць адпаведную тэрапію і гэтыя пабочныя з’явы знікнуць. Мы кажам не пра пабочныя, а пра нармальную рэакцыю арганізму чалавека, а яна ва ўсіх розная.

Што датычна прагнозаў, то ў Цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мяркуюць, што ўжо пасля навагодніх святаў сябе праявіць грып і разам з ім можа актывізавацца COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя