Ці дадуць рады на Берасцейшчыне з другой хваляй каронавіруса?
425 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і больш чым паўтары тысячы кіслародных кропак. Так Берасцейшчына рыхтуецца да другой хвалі каронавірусу:
– Інфармацыя аб падрыхтоўцы да чарговай хвалі каронавірусу публікуецца са спазненнем. Верагодна з прычыны таго, што ўся ўвага грамадства зараз адцягнутая на палітычныя падзеі ў краіне.
Вядома, што ў лякарнях падрыхтавана звыш 13 тысяч ложкаў. Частка аддзяленняў медыцынскіх установаў ужо перапрафіляваныя на працу з Ковід-19. Таму могуць узнікнуць складанасці з наведваннем лекара з іншымі не тэрміновымі мэтамі.
Пры лічбе ў тысячу заражэнняў штодня каронавіруснай інфекцыяй па рэспубліцы, дадзеныя па Берасцейскай вобласці не раскрываюцца. Па прыблізных падліках колькасць выпадкаў на Берасцейшчыне можа складаць ад 150 да 200 за суткі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце