Ці дапамагаюць нам прафсаюзы?



Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік збіраецца ў адстаўку. Днямі з’явілася інфармацыя, што ён ужо падаў адпаведную заяву. Разам з ім зыходзіць цэлая эпоха – Козік адпрацаваў на пасадзе старшыні 12 гадоў. Карэспандэнты агенцтва БелаПАН спыталі ў менчукоў, у якія прафесійныя саюзы яны ўваходзяць, і як прафсаюзы ім дапамагаюць:

– Я не з’яўляюся сабрам прафсаюза і не лічу, што ён здольны абараніць нейкія інтарэсы і правы. Скажам так, я быў сябрам прафсаюза, але нічога ад іх не бачыў. Таму сэнса ў гэтым ніякага няма.

– У прафсаюзе культуры, атрымліваю матэрыяльнаю дапамогу… Калі параўнаць з прафсаюзамі Еўропы, то там бачна, што яны неяк працуюць, а нашы – прынамсі не так актыўна.

– З’яўляўся сябрам прафсаюза АПК 15 гадоў. Дзецям выдзялілся грошы на санаторнае лячэнне. Падарункі да Новага года дзецям і работнікам… Прафсаюз не ў поўнай меры бароніць правы сваіх сяброў.

– У прафсаюзе ва ўнівенсітэце. Толькі са стыпендыі грошы забіраюць. Вось і ўсё.

Большасць апытаных менчукоў адзначыла, што ад дзяржаўных прафсаюзаў часам атрымліваюць пэўныя матэрыяльныя выгады. Аднак калі казаць пра абарону правоў працоўных, тут дапамогі звычайна нельга чакаць.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН