Ці дапаможа новы ўказ Лукашэнкі выратаваць вёску?
Указ №97, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 15 сакавіка, скіраваны на змяншэнне цякучасці кадраў на вёсках.
Паводле указа, калгасы змогуць прадаваць заселенае грамадзянінам жыллё тым, каму яно патрэбна, беручы пад 1% крэдыт у Белаграпрамбанку на 40 гадоў з умовай не пакідаць гаспадарку 15 гадоў.
Дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха лічыць, што і гэты захад нічога не дасць. Трэба пачынаць з падвышэння заробкаў:
– У вёсцы ўсё дайшло да першабытна-абшчыннага ладу. Калі ў вёсцы будзе годны заробак, не паўтара мільёна – два, то тады моладзь возьме крэдыты, самі пабудуюць дамы, якія ім патрэбныя, а не гэтыя халупы, якія валяцца праз пяць гадоў.
– Хто прызвычаіўся да горада, той жыве ў горадзе і не едзе ў вёску. Цяжка працаваць трэба, у вёсцы жыць складана.
– Як ён з двух мільёнаў штосьці яшчэ і выплаціць? Нават на сорак гадоў дадуць крэдыт, але ён не выплаціць. Усе выхаваныя пры камунізме, і жывем мы так жа – пры тым жа камунізме, у спадзяванні на лепшае, але адкуль яно возмецца ніхто не ведае.
Паводле людзей, у аграгарадкі закапалі шмат мільярдаў. Аддачы не відаць, таму спатрэбіўся новы указ №97. Чарговая спроба адрадзіць вёску з дапамогай мер, прапісаных указам, будзе неэфектыўнай і вёску не выратуе, упэўнены вяскоўцы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя