Ці дасць плён дыялог грамадства і ўладаў Аршаншчыны?
Амаль год ідуць перамовы грамадскіх актывістаў Аршаншчыны з кіраўнікамі раёну. Мясцовыя ўлады сядаюць за круглы стол з грамадскасцю амаль кожны месяц. Якія задачы выносяцца на такія размовы, распавядае актыўны ўдзельнік перамоваў, прадстаўнік Беларускага Хельсінксага камітэту Васіль Бераснеў:
– Арганізаваць абмеркаванне пытанняў, звязаных з працоўным становішчам аршанцаў. І сёння мы працуем над праблемай інфармацыйнай. Каб людзі ведалі, дзе якія вакансіі з’явіліся. Як ідзе працэс перанавучання на новыя спецыяльнасці. Правядзенне грамадскіх работ і іншае.
Істотных вынікаў перамовы пакуль не прынеслі, але рух наперад усё ж адчуваецца, пакрысе паляпшаецца сітуацыя з працай у Аршанскім рэгіёне, дадаў Васіль Бераснеў.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша
Фота belhelcom.org