Ці давяраюць беларусы работнікам пракуратуры?



У Беларусі сёння, 26 чэрвеня, афіцыйны Дзень пракуратуры. Паводле праваабаронцаў, пракуратура з’яўляецца структурай улады і працуе над яе „дудку”.

Цяжка знайсці чалавека, хто б ёй цалкам давяраў, – кажа супрацоўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Вялічкін:

– На сённяшні дзень усе структуры дзяржаўнай улады не з’яўляюцца самастойнымі.

Зінаіда Міхнюк, кіраўнік рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП: Ведаю, што пракуратура ўмантаваная ў гэтую сістэму і нічым людзям не дапамагае.

 Людміла Дзенісенка, старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет”: Нашай пракуратуры не давяраю. Я лічу, што пракурор павінен быць сумленным чалавекам і стаць на абароне законаў. А яны гэтыя законы самі парушаюць і пакрываюць суды.

 – Канстытуцыя не працуе, законы не працуюць, любога чалавека можна засадзіць.

– Ні пракуратуры, ні судам, ні міліцыі – не давяраў, не давяраю і давяраць не буду.

– Яны робяць тое, што  ім загадаюць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя