Ці давяраюць беларусы супрацоўнікам міліцыі?
Беларускія міліцыянты не раз паводзілі сябе жорстка ў дачыненні да людзей. Вядомыя факты збіцця людзей у розных рэгіёнах краіны. І часта Следчы камітэт не бачыць падставаў пачынаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў. Што думаюць пра гэта людзі і ці давяраюць яны супрацоўнікам міліцыі? Адказваюць жыхары Баранавічаў:
– Не давяраю. Бывае, садзяць ні за што.
– Давяраю, я лічу, што яны карыстаюцца аўтарытэтам.
– Трапляўся ў іхныя рукі не раз. Хацеў нешта даказаць, але ім нічога не дакажаш.
– Калі майго сына збілі невядомыя, міліцыя не спяшалася шукаць вінаватых. Сын стаў інвалідам. Атрымліваецца, ніхто не вінаваты.
– Мой сын працуе ў міліцыі. Як ідзеш па горадзе і яны патрэбныя, то іх няма. А як хтосьці п’яны – адразу з’яўляюцца.
– Калі па рабоце трэба – то няхай б’юць, але каб не перабаршчвалі.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў міліцыі паводзіць сябе карэктна, але пры гэтым рэагаваць на парушэнні жорстка. Мы ж паслухалі меркаванні жыхароў горада Баранавічы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота n1.by