Ці дазволяць пікет да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце?
Бярозаўскія праваабаронцы вырашылі нагадаць грамадству пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятую 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР. Яны рыхтуюцца да пікету з гэтай нагоды, кажа адзін з арганізатараў Сяржук Русецкі:
– Мэтамі нашага пікету з’яўляецца адзначэнне угодкаў абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, выказванне пратэсту супрць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў. Досвед Украіны паказвае, наколькі база ў Севастопалі адыграла адмоўную ролю ў тым, што Украіна як мінімум часова страціла Крым – частку сваёй суверэннай тэрыторыі. Таксама хочам выказаць падтрымку і салідарнасць з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення.
Для пачатку праваабаронцы падалі заявы на заключэнне дамоваў з бальніцай, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і міліцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя