Ці дазволяць ў Гародні пікет АГП?



Прадстаўнікі гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі падалі заяўку на правядзенне ў Каложскім парку інфармацыйнага пікета. Актывісты партыі хочуць азнаёміць жыхароў горада з праграмай партыі па паляпшэнню жыцця ў краіне.

Пра будучую акцыю распавядае кіраўнік Гарадзенскай гарадской арнанізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Андрэй Ярмоленка:

– Пададзеная заяўка ў гарвыканкам на пікет на 13 верасня. Чакаем адказ. Тэма заяўкі: праграма сістэмных рэформ – мільён працоўных месцаў. Паводле праграмы нашай партыі. У гарадзенскай арганізацыі налічваецца 237 чалавек. Колькі зможам сабраць людзей на пікет пакуль не гатовы сказаць.

Прадстаўнікі апазіцыйных партых Гародні больш за 15 год падаюць заяўкі на правядзеннне пікетаў і мітынгаў у Каложскім парку і іншыя дазволеныя ўладамі месцы правядзенная Адзінай за 15 год санкцыянавай акцыяй ў Гародні была акцыя да 25 сакавіка ў 2017 годзе, якую ладзілі прадстаўнікі гарадзенскай “Гавары Праўду”.

Беларускае Радыё Рацыя