Ці дазволяць улады Воршы правесці фестываль імя Караткевіча?
Лідар гурта „Вурай” Сяргей Доўгушаў хоча зладзіць у Воршы музычна-паэтычны фестываль імя Уладзіміра Караткевіча.
Як вядома, кіраўніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі ў Воршы Ганна Святлова, якая асабіста забараняла канцэрты Доўгушава, ужо пакінула сваю пасаду:
– Быццам бы ўсе кажуць, што ўсё добра, каб прыязджаў і даваў канцэрты, ніхто не будзе перашкаджаць. Музычна-паэтычны фестываль у Воршы імя Караткевіча – гэта проста трэба зрабіць, каб далучыліся і дзеткі, і ўсе неабыякавыя людзі, каб паўдзельнічалі ўсе мясцовыя. І вось не ведаю, ці атрымаецца ўсё гэта, можа, на лета атрымаецца гэта сарганізаваць.
Нагадаю, што ў мінулым лютым гарадскія ўстановы Воршы двойчы адмовілі Доўгушаву ў правядзенні канцэрта з песнямі на словы Караткевіча. Не дапамог нават дырэктар Белдзяржфілармоніі, у якой да нядаўняга часу працаваў Сяргей. Прытым сам музыка паходзіць акурат з Аршаншчыны.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя