Ці гатовыя пінчукі адмовіцца ад сацыяльных сетак?
У праўладных колах Беларусі ўсё большае размоў аб тым, каб заблакаваць некаторыя сацыяльныя сеткі, як гэта зрабілі ў Расеі ў дачыненні да Instagram і Facebook, а цяпер пад пытаннем відэахостынг YouTube. Нібы гэтыя пляцоўкі нясуць раскол у грамадства і ствараюць рэальную небяспеку для людзей. Маўляў, шмат пагроз, аднабаковай інфармацыі, хлусні.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці гатовыя яны да нейкіх абмежаванняў з сацыяльнымі сеткамі:
– Мы ўжо прызвычаіліся да таго, гэта частка нашага жыцця. Мы маем зносіны з сябрамі, актыўна сябе там пазіцыянуем. Мы задзейнічаныя ў гэтай сферы, гэта неабходна для нашага жыцця.
– Мне ўсё роўна. Я магу і без сацсетак жыць, я асабліва незалежная.
– Не вельмі добра, нам падабаецца.
– Нечым заняцца, палазіш там па інтэрнэце, штосьці цікавае даведаешся.
Адносна гэтага пытання выказаўся і сам Аляксандр Лукашэнка. Пакуль ён заклікаў не спяшацца з рашэннем, бо яно павінна быць добра абгрунтаваным, трэба ўзважыць усе наступствы і эфектыўнасць.
Беларускае Радыё Рацыя