Ці карыстаюцца попытам жыллёвыя крэдыты?



ключ_квартира_жильёТолькі на ўласныя сілы і сродкі пры будаўніцтве жылля разлічваюць апытаныя жыхары Берасця. Грамадзяне сталі менш браць крэдытаў на атрыманне кватэр. Яны іх набываюць дзякуючы дапамозе бацькоў і перапродажу старых кватэраў.

Невялікая частка людзей мае магчымасць пагасіць частку кошта жылога памяшкання на льготных умовах. Жыхары новых мікрараёнаў патлумачылі, што на сітуацыю на рынку будаўніцтва паўплывала складанае эканамічнае становішча краіны:

– Мы набывалі няновае жыллё. На той момант таксама не дазвалялі сродкі, таму пазычалі. Але без крэдыту абышліся. Бо самі бачыце, што зараз адбываецца: банкі і стаўкі рэфінансавання “плаваюць”, забылі ўжо, калі былі добрыя льготныя ўмовы для крэдытаў.

 

– Мне падаецца, што зараз вельмі цяжка набываць жыллё. Браць крэдыт –  я не бачу сэнсу, бо вельмі вялікі працэнт. Магчыма, чакаць паляпшэння сітуацыі альбо спрабаваць неяк зарабіць на жыллё.

 

Апытаныя берасцейцы адзначылі, што банкі прапаноўваць крэдыты на ўмовах выплаты працэнтаў з прывязкай да валюты. Зарабіць на кватэру ў Беларусі яны таксама не маюць магчымасці, таму нярэдка з’язджаюць за неабходнымі сродкамі на працу ў Польшчу ці Расею.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце