Ці лёгка інваліду ў Беларусі знайсці працу?



У Баранавічах для інвалідаў па слыху адна праца: рэзаць набойкі і прыбіваць іх да абутку на фабрыцы “Блік”. Больш нічога цэнтр занятасці не змог прапанаваць сёлетняй выпускніцы, інваліду 3-й групы па слыху Лізе Каролік. Цэлы цэнтр для адной прапановы. Навошта тады столькі супрацоўнікаў, якім трэба плаціць неблагі заробак? 

Працаўладкаванне інвалідаў толькі для галачкі, расказвае мама 18-гадовай Лізы Каролік з Баранавіч:

– І зганяюць гэтых няшчасных інвалдаў у адно стойла. І ў людзей няма ніякага выйсця. Іх пераконваюць, што гэта адзінае месца. Ты інвалід – ты нікому не патрэбны.

Па словах інваліда 2-й групы Аляксандра Краўчука з вёскі Дзевяткі Кобрыньскага раёна, аналагічная сітуацыя і ў Кобрыні ды і па ўсёй краіне.

– Для працаўладкавання інвалідаў абсалютна няма месцаў. Нават калі вы некуды ўладкаваліся, у адносінах да людзей з інваліднасцю не будуць выконвацца ўсе неабходныя нормы.

Па словах мамы Лізы Каролік, яны зрабілі ўсё магчымае для здароўя і развіцця дачкі.  За свае грошы зрабілі аперацыю ў Польшчы. Яна нармальна скончыла школу, мае пасведчанне на працу на кампутары, хадзіла ў кружкі. Хацела б скончыць курсы масажыста ці дызайнера, дзяўчынка добра малюе, але беларускія абставіны ўнеслі свае карэктывы. Пытанне працаўладкавання застаецца адкрытым.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя