Ці Мінкульт прызнае бел-чырвона-белы сцяг гістарычнай каштоўнасцю?



Зміцер Дашкевіч перадаў звыш 10 з паловай тысяч подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг у Міністэрства культуры. Цягам месяца палітык разам з групай актывістаў штодня выстаўляў адмысловыя пікеты каля выхадаў з метрапалітэна. “У міністэрстве прынялі амаль тры тысячы электронных подпісаў і звыш 10 папяровых,” – гаворыць Зміцер Дашкевіч.

 – Канешне, нам хацелася б, каб беларуская дзяржава палічылася вось з гэтым дзесяццютысячным голасам народа. Тым больш, я адзначу, што гэтыя подпісы фактычна збіралі 6 чалавек пасля працы ці вучобы ўвечары.  Думаю, калі б збіралі подпісы не 6, а 60 чалавек, то было б і подпісаў 100 тысяч, а калі б збіралі 600 чалавек – мелі б мільён подпісаў.

Цягам 15 дзён Дашкевічу мусіць быць дадзены адказ, ці будзе нацыянальны сцяг прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

[Not a valid template]

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара