Ці могуць быць абмежаваныя правы чалавека ў часе пандэміі?
Ці могуць быць абмежаваныя правы чалавека ў часе пандэміі, якія на тое павінны быць прычыны і як выглядае сітуацыя з бежанцамі? Адказы на такія пытанні шукалі прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Human Constanta з удзелам рэгіянальных, рэспубліканскіх ды міжнародных экспертаў у анлайн фармаце.
Распавядае каардынатарка кірунку абароны правоў чалавека замежных грамадзян і асоб без грамадзянства Эніра Браніцкая:
– Пандэмія ўплывае тым, што абмяжоўвае перасоўванне. Межы, напрыклад, Еўрапейскага звязу не закрываліся з пачатку ўтварэння Еўрапейскага звязу. І гэта першы раз за ўсю гісторыю Еўрапейскага звязу, калі сёння не грамадзяне Еўрапейскага звязу туды не могуць уехаць. Гэта адно з уплываў пандэміі. Мы разглядалі такія пытанні, як уплывае на свабоду перасоўвання каронавірус, якія ёсць магчымасці ў замежнікаў розных дзяржаваў, як вярнуцца дадому.
Паводле прадстаўнікоў арганізацыі Human Constanta, такія размовы анлайн плануецца праводзіць раз на тыдзень. Тэма наступнай – што такое лічбавыя правы.
Беларускае Радыё Рацыя