Ці могуць кантралёры ўжываць фізічную сілу?
У баранавіцкім грамадскім транспарце працягваюцца гуныя скандалы паміж кантралёрамі і пасажырамі.
Апошні канфлікт адбыўся з удзелам 25-гадовай жыхаркі Менска Марыны. Дзяўчына выпадкова прабіла менскі талончык замест баранавіцкага. Пасля заўвагі кантралёркі прабіла баранавіцкі. Адмова дзяўчыны заплаціць штраф прывяла ў выніку да патасоўкі, гаворыць Марына:
– Яна мяне схапіла за торбу, парвала торбу. Гэта торба звалілася, у мяне там дакументы, грошы на картцы, два мабільных тэлефона. Яна падлятае, у мяне ў руцэ ноўт-бук, пачынае вырываць у мяне з рук ноўт-бук. Шчыпала мяне за грудзі.
Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, відаць, план па выкананню штрафаў перавысіў у службовай асобы здаровы сэнс:
– Дзяўчына прабіла квіток, такой прамой віны ў яе няма, а далейшае развіццё падзей дык увогуле не вытрымлівае ніякай крытыкі.
Дзяўчыну завезлі ў Следчы камітэт. На яе быў складзены пратакол, узята падпіска аб нявыездзе. Нягледзячы на тое, што менавіта ў яе было нашмат больш сінякоў, па рашэнні суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна, Марына павінна выплаціць за непадпарадкаванне службовай асобе штраф каля тысячы трохсот рублёў і трыста рублёў за маральную шкоду самой кантралёрцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя