Ці могуць у Беларусі знікнуць праваслаўныя богаслужэнні па-беларуску?
Падчас сустрэчы старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела РПЦ епіскапа Лухавіцкага Яўфімія з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі, мітрапаліт Веніямін вынес на павестку пытанне пра мэтазгоднасць богаслужэнняў у Беларусі на беларускай мове.
Мажлівасці святароў Беларускай праваслаўнай царквы да актыўнасцяў і адстойвання беларускасці ў цэрквах адзначыла тэолаг, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч:
– З нашага досведу, людзі, якія працуюць афіцыйна ў гэтых служэннях, праваслаўныя, канфесія прывілеяваная, яны баяцца лішняга слова сказаць. Яны баяцца, што яны калі штосьці там папросяць, ці патрабуюць чагосьці, то іх пазбавяць нават таго, што ёсць. Праваслаўныя, якія займаюцца ў турэмным служэнні, самі знаходзяцца ў няпростай сітуацыі. Ім проста дазволілі, і гэты дазвол могуць забраць назад. І за гэты прывілей, які яны маюць, яны павінны дзякаваць, інакш можа быць горш. Бо могуць пазбавіць нават і гэтых дробных магчымасцяў.
Вядома, што на прапанову Мітрапаліта Веніяміна каля траціны прысутных ўзнялі рукі ў падтрымку беларускай мовы, вельмі малая частка выступіла супраць, большасць устрымалася. Некалькі асобаў адкрыта выказаліся ў падтрымку беларускай мовы як богаслужбовай.
Беларускае Радыё Рацыя