Ці можа Берасце стаць горадам-паркам?
Ці можа Берасце стаць горадам-паркам абмеркавалі ў мясцовым Экакластары ў Тэхнапарку. Сустрэча мела працоўны фармат і была скіраваная на пошук агульных ідэй паміж экспертамі, аб’яднаннямі і ініцыятывамі, — распавёў адзін з галоўных арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў:
— Гэта такая працоўная сустрэча, якая аб’яднала людзей, гараджан, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, нават з Гарвыканкаму прыйшлі: галоўны архітэктар Мікалай Мікалаевіч. Па пытаннях захавання зялёных зон, распрацоўкі супольнай стратэгіі, плану, па ахове зялёных зон. Як мы можам развіваць прыродны патэнцыял Берасця, які ў нас цяпер ёсць? Усё гэта мы хочам аб’яднаць.
Большасць ідэй па азеляненні Берасця будзе рэалізаваная да 1000-годдзя Берасця. На бліжэйшых сустрэчах адбудзецца больш дэталёвая распрацоўка плана.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
