Ці можна лячыць турмой нарказалежных?



Турма ці лячэнне для нарказалежных? У Беларусі дзейнічае 62 цэнтры рэабілітацыі грамадзян, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. На пачатак года пад наглядам Міністэрства аховы здароўя знаходзілася звыш 15 тысяч нарказалежных. Супрацоўнікі рэабілітацыйных цэнтраў упэўненыя, што калі нарказалежны не здзейніў злачынства, то лепш, каб праваахоўнікі накіроўвалі яго на лячэнне, а не ў месцы зняволення. Як адзначае старшыня пінскага цэнтра рэабілітацыі  Дыяна Ярмалюк, – турма яшчэ больш паглябляе праблемы залежных:

– На самой справе, знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, чалавек не пазбаўляецца нарказалежнасці. Толькі праходзячы адмысловыя доўгатэрміновыя праграмы можна дапамагчы чалавеку атрымаць той сацыяльны статус, які быў ім раней згублены. Мы размяшчаем нашу рэкламу ў аўтобусах, каб людзі маглі да нас звяртацца.

Пасля ўзмацнення адказнасці за распаўсюд і ўжыванне наркатычных рэчываў многія нарказалежныя трапілі пад крымінальную адказнасць. Эксперты заклікаюць праваахоўнікаў весці барацьбу з наркагандлрамі, але не са спажыўцамі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя