Ці можна пражыць на 2 мільёны рублёў пенсіі?



Берасцейцы, якія сталі пенсіянерамі ў 2015-м годзе, абураныя сваімі пенсіямі. Хоць дзяржава правяла пенсійную рэформу нібыта на карысць будучых пенсіянера, але разлік пенсій па-новаму паставіў іх на мяжу выжывання. Хоць людзі прарабілі сумленна ўсё жыццё і маюць вялікі стаж працы, кажа Маргарыта Вялічкіна:

 – У мяне пенсія 2 мільёны пры 37 гадоў стажу. Мне паставілі ветэран працы. Я пачала працаваць калі мне яшчэ не было 17-ці гадоў. Паміраю, бо за такую пенсію не пражывёш.

–  Малады пенсіянер. Таксама ветэран працы. Адразу было 1 мільён 920 тысяч рублёў, цяпер 2 мільёны 130. Я працаваў кіраўцам-дальнабойшчыкам.

Берасцейскія пенсіянеры лічаць, што трэба павялічыць пенсійны ўзрост праваахоўных органаў і скасаваць пенсіі работнікаў дзяржаўных органаў. Яны працуюць не больш, чым усе астатнія, і працуюць дрэнна, калі глянуць на вынікі іх працы, а атрымліваюць ад 6-ці да 10-ці мільёнаў рублёў пенсіі.

Беларускае Радыё Рацыя