Ці мусяць “дармаеды” плаціць?



У Гародні, дзякуючы намаганням “Гарадзенскай вясны” і Цэнтра гарадскога жыцця (#uCentry) адбылося паседжанне Гарадзенскага дыскусійнага клубу. Тэма першай размовы:  “Ці мусяць “дармаеды” плаціць?” І яна тычылася так званага “Дэкрэта аб дармаедах”. Сустрэча сабрала амаль тры дзясяткі грамадскіх актывістаў і сябраў грамадскіх арганізацый.

Пра правядзенне такіх сустрэч распавядае кіраўнік Цэнтра гарадскога жыцця журналіст Павал Мажэйка:

– Мы, грамадзяне  гэтай краіны, не ведаем, што насамрэч тут адбываецца, і больш таго, мы не ведаем, куды ідзе наша краіна. У гэтай сітуацыі адзін са шматлікіх спосабаў, але спосаб правераны і добры – гэта размаўляць. Бачыць, што ты не адзін, што вакол ёсць іншыя людзі, якія маюць свой погляд на гэту дзяржаву, на яе будучыню.

Па словах былога палітвязьня і прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча такія сустрэчы даюць новы штуршок у дзейнасці грамадскіх актывістаў:

– Тут сабраліся людзі, натхнёныя ідэямі. Мы размаўляем, абмяркоўваем. Гэта вельмі патрэбна.

Наступнае паседжанне дыскусійнага клубу ў Гародні адбудзецца 22 лютага з удзелам Алеся Бяляцкага, палітвязня і кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, і будзе прысвечана тэме “Смяротнае пакаранне”.

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня