Ці падпіша Беларусь адукацыйную дамову з Польшчай?



Беларускія ўлады блакуюць падпісанне двухбаковай дамовы паміж Польшчай і Беларуссю, якая рэгулюе ўмовы развіцця польскай мовы ў Беларусі і беларускай мовы ў Польшчы. Паводле старшыні грамадскага аб’яднання “Polska Macierz Szkolna” Станіслава Сінкевіча, гэта стварае дадатковыя праблемы для вывучэння польскай мовы ў краіне, дзе нацменшасць з’яўляецца значнай часткай насельніцтва:

— Праблема ў недахопе настаўнікаў. Нягледзячы ні на што вельмі важнай і цяжкай для вырашэння праблемай таксама ёсць адсутнасць падручнікаў для вывучэння польскай мовы. Усе тыя падручнікі, якія ёсць цяпер, прывозяцца з Польшчы і яны зусім не пасуюць да праграмаў польскіх школаў, якія працуюць у Беларусі, або тых беларускіх школаў, дзе вывучаецца польская мова.

Амаль 5 гадоў зацягваецца падпісанне двухбаковага адукацыйнага пагаднення паміж Беларуссю і Польшчай.  Увесь гэты час дзеці польскага паходжання з Беларусі не могуць здаваць экзамены для паступлення ў польскія ўніверсітэты на радзіме, і вымушаныя выязджаць дзеля гэтага ў суседнюю краіну.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: polskieradio.pl