Ці пакажуць рэгіёны прыклад сталіцы?
Змены павінны пачынацца з абласных цэнтраў. Малыя гарады могуць толькі падтрымаць хвалю пратэсту – у гэтым перакананы камянецкі блогер Алесь Анішчук.
Чыноўнікі ў раённых гарадах не ідуць на дыялог, – адзначыў ён:
– Цяпер рэгіёны яшчэ не гатовыя для такіх кардынальных зменаў, каб паказаць прыклад буйным гарадам і сталіцы, таму што тут у людзей ёсць абмежаванні. Напрыклад, цяжка знайсці працу. Калі ты будзеш нязгодны, то цябе проста звольняць і ўсё. І ты будзеш беспрацоўным. І застанецца два варыянты – або з’ехаць з краіны, або з’ехаць з раёну.
Алесь Анішчук звярнуў увагу, што цягам выбарчай кампаніі ў Камянцы ды Камянецкім раёне былі затрыманыя чатыры чалавекі. Усе яны прымалі ўдзел у назіранні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vedaj.by