Ці паміраюць больш за іншых ад каронавіруса людзі з ВІЧ-статусам?
Людзі са станоўчым ВІЧ-статусам, як і людзі з якімі-небудзь хранічнымі захворваннямі, павінны быць больш пільнымі ва ўмовах пандэміі, – кажа старшыня Пінскай арганізацыі «Пізітыўны рух» Аляксандр Павяльчук, які звыш дваццаці гадоў займаецца дапамогай ВІЧ-інфекцыяваным.
Эксперт не выключае таго, што тэрапія, якую атрымоўвае чалавек з ВІЧ, уплывае на каронавірус:
– Прымаюць ужо антывірусную тэрапію. Магчыма, і гэтая тэрапія нейкім чынам адбіваецца і на тым вірусе. Але нідзе не напісана, нідзе я не бачыў і не чуў, і ніхто не падкрэсліў, што менавіта людзі са станоўчым ВІЧ-статусам паміраюць больш, чым звычайныя. То бок усё ў тым жа кірунку – калі ёсць нейкія хранічныя захворванні, калі ёсць да чаго падключыцца гэтаму вірусу, такім чынам вірус можа забіць чалавека.
Аляксандр Павяльчук дадае, што нягледзячы на пандэмію каронавіруса, на Берасцейшчыне стацыянарныя і мабільныя пункты дапамогі ВІЧ-хворым працуюць у звычайным рэжыме, але ўзмоцнены санітарныя фільтры.
Беларускае Радыё Рацыя