Ці патрэбна Беларусі мяжа з Расеяй?



Жыхары Бярозаўскага раёна ў бальшыні лічаць, што межаў з Расеяй не трэба. Аргументы прыводзяцца самыя розныя. Людзі не чуюць беларускіх палітыкаў і грамадзян дэмакратычнага кірунку, што цывілізаваная мяжа павінна быць. Паколькі ад агрэсіўнай суседкі ўвесь час сыходзіць небяспека. Жыхары Бярозаўскага раёна ў бальшыні лічаць, што межаў не трэба не толькі з Расеяй. Кажуць людзі:

– У часткі беларусаў радня ў Расеі жыве. Таму межы не вельмі спрыяюць падтрымцы нашых роднасных адносін.

– Гэта будзе дадатковая абарона, калі выставяць афіцыйны пост. І ўсе грамадзяне, якія будуць прыязджаць, будуць зафіксаваныя.

– Расея да нас асабліва не лезе.

– Усе мы славяне, як можна дзяліцца.

– Не ведаю, як каму, але лічу, што гэтая мяжа не патрэбна, бо мне так прасцей: я працую там.

Паводле сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” Сержука Русецкага, пакуль будзе сённяшняя ўлада, мяжы не будзе. А яе адсутнасць можа спрыяць ціхай акупацыі Беларусі. У Баранавічы на ваенную базу на днях прыехалі расейскія вайскоўцы. Адзін з афіцэраў выказаўся ўслых, што Беларусь – гэта і іх краіна таксама.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: AIF.by