Ці патрэбна пашыраная амністыя?



Праваабаронца Андрэй Бандарэнка распавёў пра тое, ці патрэбна ва ўмовах эпідэміі пашыраная амністыя для вязняў.

Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) заклікала ўлады Беларусі правесці ва ўмовах эпідэміі тэрміновую і маштабную амністыю.

АГП прапануе амніставаць усіх людзей, якія ўчынілі злачынствы невялікай і сярэдняй цяжкасці, непаўнагадовых, людзей сталага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі, жанчын, якія маюць непаўнагадовых дзяцей.

Андрэй Бандарэнка: Асабіста я лічу, што сапраўдных падстаў для правядзення амністыі няма. У калоніях існуе магчымасць паасобнага ўтрымання па атрадах і ажыццяўлення пастаяннага кантролю. Калі будуць рабіцца ўсе меры прафілактыкі, то асуджаныя могуць стаць самай абароненай катэгорыяй насельніцтва. Але было б лагічна правесці пашыраную амністыю, і адпусціць на свабоду асобаў, якія здзейснілі нязначныя злачынствы і якія не ўяўляюць пагрозу грамадству.

РР: На ваш погляд, якія меры зараз павінна прымаць адміністрацыя турмаў і калоній, каб інфекцыя не распаўсюджвалася сярод зняволеных?

Андрэй Бандарэнка: У абавязковым парадку неабходная аб’ектыўная інфармацыя аб стане здароўя асуджаных і мерах прафілактыкі, якія прымаюцца ў калоніях. Грамадства павінна мець рэальнае ўяўленне аб тым, што адбываецца з эпідэміяй ў месцах пазбаўлення волі і ведаць, ці няме яна ў сабе пагрозу асуджаным і грамадству пасля іх вызвалення.

У якасці дадатковых мер, я б прапанаваў ўвесці дадатковы медыцынскі кантроль месцаў пазбаўлення волі і, на час эпідэміі, дазволіць дадатковыя медыцынскія і прадуктовыя перадачы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя