Ці пераможа дзяржава “дармаедаў”?
У Беларусі маюць намер вярнуць паняцце «дармаедства». Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавядае, як улада сама нарадзіла гэтую сацыяльную з’яву і хто пераможа ў гэтым змаганні.
Аляксандр Лукашэнка мае намер вярнуць паняцце «дармаедства». Прагэта ён заявіў 20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне.
У адносінах да грамадзян, якія не працуюць і ў былыя часы называліся дармаедамі, МУС ініцыявала ўвесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях норму, якая дасць магчымасць прыцягваць іх да адказнасці, у тым ліку і да прымусовага працаўладкавання.
«Любыміспосабамі, якіямыведаеміўмеемрабіць, трэбапрымусіцьгэтыхлюдзейпрацаваць! – заявіў Лукашэнка. – Да1 студзеняпрыняцьмеры, кабусепрацавалі, прымусіцьусіхпрацаваць!»
Аляксандр Ярашук: Перамагчы, як кажуць, “дармаедаў” будзе практычна немагчыма. Усё скіравана на тое, каб узнавіць старыя савецкія часы, таму што такія нормы, якія плануюць увесці зараз, магчымыя толькі ў таталітарным закрытым грамадстве, якое закрывае межы. Тады насамрэч можна пералічыць усіх, хто працуе і не працуе. А калі мы вядзём размову, што Беларусь – інтэграваная ў сусветныя сістэмы працоўных дачыненняў дзяржава, то з гэтай ініцыятывы і гэтых намаганняў хочацца проста пасмяяцца. Мы ж памятаем, што спадар Мясніковіч у свой час таксама хацеў пазмагацца з утрыманцамі, але, мабыць, яму патлумачылі, што такое проста немагчыма.
РР: Як будуць фіксаваць так званых “дармаедаў»? І каго адносіцьда гэтай катэгорыі грамадзян?
Аляксандр Ярашук: Вось у гэтым і праблема! Калі б у нас функцыянавала нармальная рынкавая сістэма, то можна было б разважаць пра тое, што нейкія людзі адмыслова не хочуць працаваць. Але ж у нас афіцыйны ўзровень беспрацоўных у краіне фантастычна нізкі – прыкладна 0,5 працэнтаў. Каля 22 тысяч чалавек. Адкуль тады ўзяліся 400 тысяч? Нехта адсочвае сітуацыю? І гэта ўсё на фоне таго, што сёння многія прадпрыемствы пераходзяць нават на трохдзённы графік працы. Хтосьці застаўся без працы і не можа знайсці сабе месца. Думаю, гэта значная частка народу. Куды гэтых людзей адносіць? Таксама да “дармаедаў”? Толькі той, хто сябе не паважае, пойдзе рэгістравацца ў цэнтры занятасці, бо дапамога па беспрацоўі – капейкі (10-12 долараў). Таму тут таксама патрэбны цывілізаваныя захады, каб фармаваць нармальны рынак працы.
І наогул, якая каму справа, ці працуе чалавек? Ніхто і нідзе ў свеце, акрамя краін з таталітарнымі палітычнымі сістэмамі (як, напрыклад, у Паўночнай Карэі), гэтым галаву не забівае. Праўда, у СССР яшчэ былі “дармаеды”. Мы ні на міжнародную супольнасць глядзім, а дэградуем.
Як камунальныя гаспадаркі будуць шукаць “дармаедаў”? Як будуць заводзіць на іх асабістыя рахункі? Гэта можна звар’яцець, калі з усім разбірацца. Тады краіне трэба закрывацца. А можа, чарговы раз пагамоняць і супакояцца.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя