Ці пойдуць пінчукі на выбары?



Літаральна праз тыдзень у Беларусі адбудзецца кульмінацыя прэзідэнцкай кампаніі – асноўны дзень галасавання.

Па інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі ў краіне зарэгістравана амаль 6 мільёнаў 845 тысяч выбаршчыкаў.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці збіраюцца яны прыняць удзел у выбарах:

– Я не хаджу, там за нас ужо выбралі каго трэба.

– Наогул, так.

– Канешне.

– Няма жадання.

– Відаць, так.

– На выбары? Абавязкова.

– Дажыву, дык пайду. Тэлевізар глядзела, выступалі. Але гавораць упустую.

– Наўрад ці. Не дапаможа.

– У свой дзень народзінаў? Не, не пайду.

– Я яшчэ падумаю.

– Пайду, але яшчэ не вызначылася.

З 4-га па 8-е жніўня ўключна ў краіне пройдзе датэрміновае галасаванне, але альтэрнатыўныя кандыдаты заклікаюць грамадзян прыйсці на ўчасткі менавіта 9-га жніўня, каб максімальна зменшыць магчымасці для фальсіфікацый.

Беларускае Радыё Рацыя