Ці рэальна Беларусі ў 2015 годзе далучыцца да Балонскага працэсу?



Беларусь хоча далучыцца да Балонскага працэсу. Яна накіравала новую афіцыйную заяўку ў Балонскі сакратарыят адносна далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Такую заяву зрабіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

„Гэта ўжо не першая спроба Беларусі ўступіць у Балонскі працэс”, – адзначыў адзін з каардынатараў кампаніі ’’О, балонь!’’ у Берасці Уладзімір Красько:

– Мінулы раз было адмоўлена на паставе таго, што ў Беларусі адсутнічаюць асноўныя акадэмічныя правы ва ўніверсітэтах. Таму падчас правядзення кампаніі Балонскага працэсу ў Берасці мы звярталі ўвагу ўладаў на тое, што калі пайсці такім шляхам, што ўвесці акадэмічныя свабоды ва ўніверсітэце, калі ўвесці сапраўднае студэнцкае самакіраванне, то ў Беларусі ёсць вялікі шанец у 2015 годзе ўступіць у Балонскі працэс.

Заяўка аб магчымасці ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс можа быць разгледжаная ўжо ў траўні 2015 году. Гэта адбудзецца на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін, якія падпісалі Балонскую дэкларацыю.

Беларускае Радыё Рацыя