Ці сапсавалася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў?
Стаўленне ўкраінцаў да беларусаў апошнім часам сапсавалася з-за падтрымкі нелегітымным Лукашэнкам агрэсіі Расеі ва Украіне. Гэта моцна ўдарыла па беларускім грамадстве ў розных кірунках. Разам з Расеяй узмацніліся санкцыі і сапсаваліся адносіны з брацкім украінскім народам і не толькі.

Украінская актывістка, бежанка Ала Ярмолава ўспамінае, як украінцы спрыялі беларусам у абароне дэмакратыі і свабоды:
– Я яшчэ з 1997 года была на акцыях пратэсту ў Менску. Мы разам з нашай тады яшчэ луганскай арганізацыяй “Маладога руху” ездзілі на падтрымку нашых сяброў у Беларусі ў Менск. Я бачыла наколькі магутны быў той год. Так верылася, што ўсё ж такі перамогуць тыя дэмакратычныя сілы. На жаль, гэта не адбылося. У мінулым годзе я таксама падтрымлівала ўсяляк зноў сваіх сяброў.
Зараз ёсць перасцярога таго, што акрамя тэрыторыі можа быць у вайну ўцягнута і беларуская армія. Для беларусаў гэта будзе трагедыяй і вялікім сорамам, ад якога цяжка будзе адмыцца.
Беларускае Радыё Рацыя
