Ці стане Пінск безбар’ерным?
„Пінск неўзабаве павінен стаць горадам утульным для ўсіх катэгорый грамадзян”, – такую задачу перад адказнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі арганізацый паставіў старшыня гарадскога выканкама Іван Рэбкавец.
Кіраўнік Пінска азнаёміўся з рэалізацыяй праграмы па стварэнню безбар’ернага асяроддзя і засяродзіў увагу на прыпынках, пешаходных пераходах і ходніках:
Праграма рэалізоўваецца пяты год запар і паводле слоў старшыні гарадской арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Алены Макарчук – зрухі за гэты час відавочныя:
– Шмат зроблена па стварэнні безбар’ернага асяроддзя ў горадзе Пінску. Не было пандусаў, цяпер мы бачым, што іх становіцца больш. Праблема па стварэнні пандусаў усё ж такі яшчэ ёсць. У прынцыпе гарадскія ўлады, калі мы да іх звяртаемся з нейкай праблемай, яны ідуць нам насустрач. У траўні 2005 года створана камісія па справах інвалідаў у горадзе Пінску і Пінскім раёне.
Алена Макарчук адзначае, што асноўныя недапрацоўкі звязаныя з адыходам ад нарматываў у якіх канкрэтна прапісана, якім мусіць быць пандус і вышыня бардзюраў у месцах пераходу.
Беларускае Радыё Рацыя